- люстравацца
- люстравацца
незак.
1. Отражаться, как в зеркале.Агні люстраваліся ў вадзе, і Ленінград спаў над вадою, як здань, а крокі гучалі... гучалі... гучалі... Караткевіч. Мужчыны адзін па адным, несучы на плячах косы, у якіх люстравалася сонца, сыходзіліся да брыгадзіравай дзялянкі на сняданак. Сабаленка.2. (таксама люстраваць). Отсвечивать, как зеркало.Напрасцяк падаліся да Дняпра, што шырокай звілістай падковай люстраваўся, святлеў удалечы. Сачанка. Люты сям-там здзьмуў з ракі снег, і празрыстыя разводы лёду люстравалі блакітнае сонца. Караткевіч.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.